23 октября 2022
Русалкі ў паданнях – тады, сэкс у Інтэрнэце – сёння. Мы страцілі нашых дзяцей?
2

Ці захаваліся да нашага часу звесткі аб русалках і як гэта было звязана з выхаваннем дзяцей? Ці існаваў ў старыя часы панятак паўналецця? Цяпер, напрыклад, сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынствам, 16 гадоў – гэта ўзрост згоды. Але тады не было Крымінальнага кодэкса і, вядома, адзіным законам былі бацькі. Дык з-за чаго цяпер у нас больш праблемаў, чым было на першы погляд тады? Беларуская культурная спадчына – гэта не толькі паданні і казкі, але і звычаі, якія стагоддзямі фармавалі адносіны паміж людзьмі, у тым ліку паміж дарослымі і дзецьмі. У нашым першым эпізодзе мы вяртаемся да часоў, калі выхаванне бацькамі адбывалася менавіта праз складанне мітаў. Так, гэтыя гісторыі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны. Але яны былі патрэбныя не для забавы. У час адсутнасці тэлебачання ды Інтэрнэту, калі школы яшчэ не прыдумалі, складанне мітаў было адзінай прыладай, якая аб’ядноўвала і замяняла ўсе адсутныя функцыі выхавання для тых часоў. І яны працавалі на тое, каб дзеці не нарабілі памылак у жыцці. І адной з галоўных тэмаў нашай размовы стала выхаванне сэксуальнасці і стварэнне сям’і. Бо гэта частка жыцця, якая традыцыйна існавала поруч з казкамі і мітамі. У народнай культуры нейкі ўчынак заўсёды абмяркоўвалі і перажывалі. Як і ў псіхалогіі сёння: каб вырашыць праблему, трэба паглядзець ёй у вочы і прайсці праз яе. Дык вось у паданнях пра русалак заўсёды распавядалася пра лёс маладой дзяўчыны, якая нарадзіла дзіця па-за шлюбам. Яна, баючыся асуджэння, забівае яго. А потым не вытрымлівае пачуцця правіны і скончвае таксама сваё жыццё самагубствам. Згодна з хрысціянскімі ўяўленнямі таго часу, такія душы не траплялі ні ў свет жывых, ні ў свет памерлых. То бок, у паданнях пра русалак – гэта душы дзяўчат, якія зрабілі памылку ў жыцці, загінулі і зараз асуджаныя вандраваць паміж нашым і тым светам. Для дзяцей, якім гэта распавядалася, гэта быў моцны, трагічны прыклад: кожны ўчынак мае наступствы, і не ўсё можна выправіць. Тут і засцярога ад самагубства і правілы паводзін ля вады, для маладых людзей і дзяўчат. Каб яны не наведвалі вадаёмы у пэўны час, бо «русалкі маглі завабіць іх у ваду і загубіць». А страх ператварыцца ў русалку і вечна бадзяцца без магчымасці трапіць у рай або пекла быў таксама моцным стрымліваючым фактарам, каб не надавацца пачуццям па-за шлюбам. Беларусы перадавалі гэтыя гісторыі асабліва актыўна напярэдадні Купалля – ночы, якая была звязана з каханнем, выбарам пары і рызыкай. Купальская ноч – час, калі пачуцці бралі верх. Хтосьці дазваляў сабе больш, чым было магчыма зрабіць ў звычайны дзень, асабліва калі бацькі не давалі згоды на шлюб. Але нават тады гэтыя свабоды былі абгароджаныя засцярогамі і папярэджаннямі, якія гучалі ў песнях і паданнях. Пераходзячы да сучаснасці, мы спрабуем разабрацца, дык чаму сёння сэксуальнасць стала праблемай. Ці вінаваты ў гэтым Інтэрнэт? Адсутнасць выхавання? Негатоўнасць бацькоў размаўляць з дзецьмі? Галоўная праблема не ў тэхналогіях, а ў тым, што настаўніцы і бацькі не размаўляюць з дзецьмі пра інтымнае жыццё адкрыта. Свет змяніўся: інфармацыя стала даступнай, але разам з тым з’явілася і вялікая адказнасць – тлумачыць, ахоўваць, размаўляць і вучыць, як гэта рабілі нашыя продкі праз паданні і міты. Тэкставая версія на нашым сайце: ⁠https://belarus.fm/dragons-motherland/tale-01/ Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя». Наш адрас: ⁠help@belarus.fm ❤️ Падтрымайце Belarus FM: https://buymeacoffee.com/belarus Belarus FM – медыйная платформа некамерцыйнай арганізацыі Belarus Freedom Media, VšĮ, зарэгістраванай у Літве.
Плейлист
Краіна Цмокаў
Сёння дастаткова граматычна правільна назваць тую ці іншую прафесію ў жаночым родзе, каб у адказ пачуць раздражненне ці нават жарты. Пры гэтым гаворка ідзе пра звычайную частку граматыкі – гэта словы,...
09 марта 2026
Акрамя казак і паданняў, мітаў і нашай гісторыі, пра якія мы ўжо размаўлялі ў папярэдніх эпізодах, вялікай часткай беларускай спадчыны з’яўляецца нашая мова. Але ці заўсёды яна была такой, якой мы вед...
26 ноября 2025
Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім вы...
29 октября 2022
Ці захаваліся да нашага часу звесткі аб русалках і як гэта было звязана з выхаваннем дзяцей? Ці існаваў ў старыя часы панятак паўналецця? Цяпер, напрыклад, сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынствам, 16 гад...
23 октября 2022

Чтобы пользоваться нашим сервисом, вам нужно принять пользовательское соглашение.

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с нашей Политикой использования файлов cookie, нажмите здесь.