26 ноября 2025
Мова, якая кусаецца: Беларуская лаянка і «кляцьбонікі» мацней за расейскі мат
0

Акрамя казак і паданняў, мітаў і нашай гісторыі, пра якія мы ўжо размаўлялі ў папярэдніх эпізодах, вялікай часткай беларускай спадчыны з’яўляецца нашая мова. Але ці заўсёды яна была такой, якой мы ведаем яе сёння? Як размаўлялі нашыя продкі? Ці не паўплывалі на беларускую мову – іншыя, напрыклад, расейская мова? Бо зараз усё часцей можна пачуць нават перакананне ў тым, быццам яе паходжанне – цалкам з расейскай, нібыта беларуская мова – гэта проста дыялект. А ў якасці прыкладу нагадваюць, што нават лаянка у нас «не беларуская». Дарэчы, размова ў гэтым эпізодзе падкасту пойдзе менавіта пра яе. Бо абразлівая лексіка – гэта адзін з найцікавейшых індыкатараў, па якім можа прасачыць не толькі гісторыю мовы, але і ўплыў на яе, калі ён існаваў наогул. Мы паразмаўлялі з Уладзіславам Гарбацкім – палітолагам, сацыялінгвістам і гендэрным даследнікам, які ўжо 11 гадоў жыве ў Вільне і выкладае ўніверсітэцкія дысцыпліны, звязаныя з мовай і грамадствам. Адзін з навуковых накірункаў яго шматгадовай працы ў апошнія шесць год – гэта стварэнне вялікага слоўніка кляцьбонікаў, беларускай лаянкі і абразлівай лексікі. Слоўнік ужо на апошнім этапе падрыхтоўцы. Памылкова было б лічыць, што ёсць нібыта культурныя і цывілізаваныя мовы, альбо тыя, дзе абразлівая лексіка – неразвітая і яе няма. Адпаведна, нельга лічыць, што мова з абразлівай лексікай – нецывілізаваная. Гэта – стэрэатыпы. «Мы ведаем, што ва ўсіх мовах, якія існавалі (мёртвыя і жывыя), заўсёды быў блок абразлівай лексікі», – заўважае мовазнаўца. «Ёсць пэўная спецыфіка, але кожная мова, якая існавала і існуе на планеце – у іх прысутнічае гэты вялікі блок абразлівай лексікі. І мы тлумачым, чаму: гэта – і лексычная разнастайнасць (адразу будзем па-навуковаму гаварыць). Заўсёды людзі працуюць: яны кожнай з'яве даюць слова, азначаюць яе, канкрэтызуюць. Але, канешне, трэба ўлічваць не толькі моўныя чыннікі, але і экстралінгвістычныя, як мы іх называем. Псіхалагічныя. Словы, якія выкарыстоўваюцца для разрадкі, экспрэсіі». Таму, канешне, у Беларусі таксама ёсць свая ўласная лаянка. Пытанне тут толькі ў тым, ці ведаем мы з вамі беларускую мову дакладна, ці толькі так лічым. Абразлівая лексіка – гэта яшчэ і своеасаблівая мапа. Калі лаянка змяняецца, тут можна прасачыць і за зменай гісторыі, ці побыту ў пэўныя моманты часу, ці нават за геаграфіяй. Акрамя гэтага, такая лексіка падкрэслівае і наяўнасць пэўных дыялектаў, ці нават асаблівасці мыслення людзей. Даследчык адзначае, што ў Беларусі лаянка таксама мае свае адметнасці: напрыклад, у адных рэгіёнах ужываюцца больш вульгарныя агульнаславянскія формы, а ў іншых старыя традыцыйныя праклёны, ці кляцьбонікі, якія не маюць нічога агульнага са звычайнай лаянкай, але гучаць яшчэ мацней. Размаўляючы пра лаянку, мы закранулі і больш шырокі кантэкст: гэта праблема знікнення словаў беларускай мовы. Моладзь губляе кампетэнцыю і не ведае беларускую мову, з-за чаго яе скарбы (нават, калі паглядзець на звычайныя словы, а не лаянку) з часам губляюцца цалкам. Або не разумеюць тыя словы, якія пачулі, з-за чаго яно таксама можа быць згублена. Бо існуе праз тое, што іх ведаюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках, ці пэўных рэгіёнах. Не губляйце сябе, размауляйце па-беларуску і абавязкова паслухайце гэты эпізод цалкам, бо мы распавялі толькі пра невялічкую частку нашай размовы. Тэкставая версія на нашым сайце: ⁠https://belarus.fm/dragons-motherland/tale-03/ Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя». Наш адрас: ⁠help@belarus.fm❤️Падтрымайце Belarus FM: https://buymeacoffee.com/belarus
Плейлист
Краіна Цмокаў
Акрамя казак і паданняў, мітаў і нашай гісторыі, пра якія мы ўжо размаўлялі ў папярэдніх эпізодах, вялікай часткай беларускай спадчыны з’яўляецца нашая мова. Але ці заўсёды яна была такой, якой мы вед...
26 ноября 2025
Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім вы...
29 октября 2022
Ці захаваліся да нашых часоў нейкія звесткі пра ведзьмаў ці русалак? І як гэта датычыцца выхавання дзетак? Ці існавала паняцце паўналецця ў той час? Цяпер напрыклад сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынства...
23 октября 2022

Чтобы пользоваться нашим сервисом, вам нужно принять пользовательское соглашение.

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с нашей Политикой использования файлов cookie, нажмите здесь.