10 февраля 2026
ЦЛ #44 | Сорамныя пытанні пра Біблію навукоўцы: Пяцікніжжа, існаванне Ісуса, Маісей на Дзвіне
0
0
Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё заданне сёння - задаваць "сорамныя" пытанні і спрабаваць не заблытацца ў запаветах, пакуль нашая госця будзе ратаваць выпуск сваімі ведамі. І гэта не проста госця - гэта падкастэрка і кандыдатка гістарычных навук, якая абараніла дысертацыю па гісторыі старажытных габрэяў і ведае пра Стары Запавет літаральна ўсё - Ганна Дзягель.
Мы паглыбімся ў свет бібліістыкі і паспрабуем зразумець, як навуковы падыход суіснуе з верай і ці магчыма быць аб’ектыўным, вывучаючы свяшчэнныя тэксты. Пагаворым пра тое, чаму Біблія - геніяльная літаратура, як яе збіралі, чаму Стары Запавет такі вялікі, а Новы - такі канцэнтраваны, і чым паміж сабой падобныя рэлігіі свету.
Налівайце гарбату, сядайце зручней - будзе цікава!
НАВІГАЦЫЯ
0:00 Ці можа вернік быць аб'ектыўным даследчыкам рэлігіі?
10:05 Супярэчнасці паміж Бібліяй і навукай: узрост чалавецтва і Зямлі
13:24 Эвалюцыя светапоглядаў: міфалагічны, рэлігійны і навуковы
15:40 Народная Біблія: чаму Маісей пераводзіў яўрэяў праз Заходнюю Дзвіну?
22:17 Крыніцазнаўства: як пазабіблейскія тэксты пацвярджаюць Біблію
27:37 Міф пра Біблію як самую старажытную кнігу
33:21 Пачатак выпуска. Прадстаўленне
36:03 Што такое біблейская гісторыя?
38:37 "Габрэі" ці "яўрэі": як правільна па-беларуску?
40:34 Традыцыйная яўрэйская адукацыя: хедэр, бар-міцва і іешыва
44:31 Чаму рэлігійнае жыццё яўрэяў пабудавана вакол тэксту?
48:11 Іўдаізм як нацыянальная рэлігія і канцэпцыя "Бога месца"
54:28 Біблеістыка
59:51 Гісторыка-крытычны метад і арганізаваны скептыцызм
1:06:54 Што з'яўляецца гістарычнай крыніцай і ці лічыцца ёю Біблія?
1:12:58 Склад Бібліі: Стары Запавет, Новы Запавет і Танах
1:16:44 "Песня песняў" Саламона: эратычная паэзія ў каноне
1:23:32 Што за разбурэнне Першага храма
1:40:24 Хасідызм: новы накірунак іўдаізму з тэрыторыі Беларусі і Украіны
1:42:47 Новы Запавет: універсалізм апостала Паўла
1:45:51 Калі насамрэч нарадзіўся і жыў гістарычны Ісус?
1:49:47 Чаму ў Рымскай імперыі пераследавалі хрысціян?
1:56:30 Месіянскія ідэі ў іўдаізме: вызваліцель з роду Давіда
2:07:22 Паняцце "неканона": што не ўвайшло ў афіцыйную Біблію
2:12:12 Што такое апокрыфы і чаму іх называюць «таемнымі ведамі»?
2:14:27 Ці можна верыць перакладам Бібліі?
2:28:40 Розніца ў канонах праваслаўных і каталікоў
2:30:45 Біблейская археалогія: пошукі Ноевага каўчэга і рэальныя раскопкі
2:38:11 Сувязь іслама з іўдаізмам і хрысціянствам
2:42:47 Ці ёсць сувязь паміж Бібліяй і ўсходнімі рэлігіямі (будызм, індуізм)?
2:49:53 Ці існавала Вавілонская вежа насамрэч?
2:53:32 Адам і Ева
2:55:24 Юда і Іуда
3:02:11 Ці праўда, што Біблію пастаянна перапісвалі ў палітычных мэтах?
3:04:44 Актуальная біблейская крытыка: каго чытаць сёння?
3:10:40 Чаму мы ведаем «пра Біблію», але не чытаем саму Біблію?
3:14:02 З якіх кніг лепш пачаць знаёмства з Бібліяй свецкаму чалавеку?
3:20:01 Гісторыя Ганны: як дзяўчынка з вёскі зацікавілася старажытнымі габрэямі
3:27:11 Шлях да беларускай мовы і асаблівасці заходнепалескай гаворкі
3:30:54 Што такое быць беларусам
3:38:01 Ці цёмны лёс у беларусаў?
СПАСЫЛКІ
👉 Падкаст "Так склалася гістарычна": https://www.youtube.com/channel/UCJXyczqGVhTux0CRnB6O2Ww
👉 Плэйліст з выпускамі падкаста "Так склалася гістарычна" пра рэлігію: https://youtube.com/playlist?list=PLKMH6Y8k0JI5YBRYpde-5Wp6pDcNCgoPh&si=wcTGANAgO74TfIOm
👉 Выпуск падкаста "Так склалася гістарычна" пра іўрыт: https://youtu.be/-Mav_h9wojc?si=qvyNgNx35ytS6T1V
👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P
ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ
🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos
🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com
🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos
🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos
#цёмнылёс #біблія #біблеістыка
Плейлист
Цёмны Лёс
Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё з...
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баб...
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баб...
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту!
Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую...
Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як...
Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Аме...
УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo
У другім выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба"...
Сёння, у апошнім у 2025 годзе выпуску, размаўляем з Алесем Юрковым пра яго прафесійны занятак — анестэзіялогію і рэаніматалогію. Пра тое, як Алесь прыйшоў у медыцыну, як вырашыў ратаваць жыццё, пра пе...
Сканчваем знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle размовай з Алесем Юрковым пра Эпоху Сігмара, бягучы стан сусвету, расстаноўку сіл, асноўныя падзеі гэтай эпохі, пра гульні, стужкі ды кнігі сусв...
Працягваем знаёміцца з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння будзем размаўляць пра Канец Часоў - падзея ў гісторыі сусвету Warhammer Fantasy Battle, якая скончыла эпоху Старога Свету і распачала Эп...
Распачынаем нашае знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння разам з аматарам фэнтэзі Алесем Юрковым будзем разбірацца ва ўсіх акалічнасцях фэнтэзійнай Вахі: паглядзім на фізыку і істот сус...
Сёння размаўляем пра гравітацыйныя хвалі, спецыяльную і агульную тэорыі адноснасці ды тэлескоп Эйнштэйна. Госця выпуску - Ганна Марозава, Product Project Engineer ды інжынерка, якая працавала над тэле...
Сёння размаўляем разам з інструктарам па першай дапамозе Рыгорам пра тое, што трэба ведаць, каб дапамагчы чалавеку ў небяспечных абставінах. Што рабіць перш на перш, як спыніць крывацёк, пад якую музы...
Гэта апошняя частка па сусвете Warhammer 40k, у якой мы паразмаўляем пра настольныя і відэагульні, а таксама пра мастацкія творы вакол Warhammer 40k.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🔹...
Сёння разам з эсперантыстам Раманам Ралько мы будзем паглыбляцца ў свет мовы эсперанта: ад гісторыі яе стварэння і развіцця, да падабенства з беларускай мовай і чытання беларускіх вершаў на эсперанта....
Сёння вас чакае поўннае паглыбленне ва ўсе асноўныя падзеі Warhammer 40k: ад Бойкі ў Нябёсах, Старых і Ктан, да сучасных падзей сусвету. Гэта бадай што галоўны выпуск серыі, дзеля якога рабіліся папяр...
Cёння гаворым пра тое, як спадар Зміцер aka Маленькі Зянон пераклаў 230 000 радкоў гульні Baldur's Gate III на беларускую. Акрамя таго, паразмаўляем пра штучны інтэлект, пра Лондан, пра data science і...
Сёння вы даведаецеся пра гісторыю асноўных рас, засяляючых сусвет Warhammer 40k: Оркі, Альдарі, Некроны, Імперыя Тау, Тыраніды і Богі Іматэрыўма. Пагаворым пра іх вытокі, узаемаадносіны адно з адным і...
Працягваем паглыбляцца ў сусвет Warhammer 40k! Сёння размова пойдзе пра гісторыю стварэння і існавання Імперыўма Чалавецтва, пра Імператара і прымархаў, пра касмадэсантнікаў і легіёны.
Прыемнага прасл...
Пачынаем другі сезон Цёмнага Лёсу з серыі эпізодаў па сусвету Warhammer 40k!
Гэта найбуйнейшы фантастычны сусвет, які інтэнсіўна развіваецца больш за 30 гадоў. Разам з маім госцем Міхаілам мы паспрабу...
УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8
У першым выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба"...
Сёння размаўляем пра IT і ў прыватнасці пра такую галіну як Site Reliability Engineering. Таксама пагаворым пра жыццё ў Крэмніевай Даліне і ці насамрэч праца ў Google - гэта праца мары. Госць выпуску...
Гэта другая і апошняя частка цыкла выпускаў пра сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Сёння будзем знаёміцца з геаграфіяй Кола Часу і з асноўнымі падзеямі, паглыбімся ў гісторыю старажытных народаў і...
Сёння размаўляем пра фэнтэзійны сусвет пісьменніка Роберта Джордана - сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Некалькі гадоў таму Amazon пачаў рабіць серыял па першых кнігах Роберта, але ён вельмі сціпл...
Сёння размаўляем пра досвед соннага паралічу і як ён звязаны з усведамленнем у сне, як і навошта ўсвядомлівацца ў сне і чаму карысна запісваць свае сны. У гасцях блогерка, якая піша аповеды, заснаваны...
Сёння размаўляем пра этычнасць, бяспеку і самасвядомасць штучнага інтэлекта. У якасці уводнай часткі мы пагаворым пра тое, як працуюць сучасныя нейрасеткі і пра спецыялістаў якія іх распрацоўваюць. Го...
Сёння размаўляем пра сацыялінгвістыку, пра станаўленне моў, пра адзінасць мовы ў дзяржаве, каланізацыі і пытанні вывучэння замежных моў і пра Master's degree у Еўропе. А распавядзе нам аб гэтым выдатн...
Сёння размаўляем пра Штучны Інтэлект, Data Science, Machine Learning, Deep Learning і намагаемся зразумець, што ўсё гэта такое. Да тагож, будзем шмат размаўляць пра генерацыйныя нейрасеткі і як яны пр...
Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння вас чакае тры гадзіны асалоды пра шахматы, аб якіх нам раскажа прафесыянальны шахмаціст - Андрэй Мінальд. Ад гісторыі з'яўлення гульні да правілаў, механік, навучання і...
Сёння паглыбляемся ў мір фізыкі ды выдавецтва. Выдатная размова са Святланай Волчак, папулярызатаркай фізыкі ды сузаснавальніцай першага беларускамоўнага навукова-папулярнага часопісу "PAMYŁKA".
Разм...