12 сентября 2022
Не толькі на закупы. Што яшчэ можна ўбачыць у Беластоку?
204

Гадамі і дзесяцігоддзямі гродзенцы разглядалі Беласток перадусім як месца, дзе можна танна закупіцца. Аказваецца, гэта вельмі спрошчаны погляд. Разам з нашымі гасцямі мы высвятляем, чым можа ўразіць Беласток: якія там ёсць гістарычныя мясціны, музеі, атракцыі, што з беларускай гісторыі і культуры можна знайсці на вуліцах Беластока і як інтэлектуальна ўзбагаціцца, пашпацыраваўшы па вуліцах горада. У гэтым выпуску пра тое, што ўбачыць у Беластоку расказваюць: Святлана Якімава, дырэктарка турфірмы "Дон Кіхот" з Гродна,Кастусь Шыталь, краязнаўца з Глыбоччыны, які летась пераехаў у Беласток,Аляксей Трубкін, стваральнік інтэрактыўнай карты "Беларускі Беласток". Таксама ў гэтым выпуску: заўважаем, што "сваіх" у Беластоку цяпер можна сустрэць на кожным кроку,называем Беласток "Гародняй здаровага чалавека", але абураемся касмічным коштам у кавярнях,прыходзім да высновы, што гісторыя паўтараецца - і гэта зусім не цешыць,упэўніваемся, што беларускага ў Беластоку - болей, чым нам раней падавалася. Карысныя спасылкі: Турыстычныя шляхі па Беластоку (15 розных!): http://szlaki.bialystok.pl/6ace3-adventure/ Гугл-мапа "Беларускі Беласток": https://www.google.com/maps/d/viewer?msa=0&mid=1Zchm3nOJHYqH6fH8sW-dNXRMZzE&ll=53.13610345784043%2C23.146953750000012&z=13 Facebook-група "Беластоцкі беларускі музей": https://www.facebook.com/groups/belastocki.belaruski.muzei
Плейлист
Жыхары мяжы
Гадамі і дзесяцігоддзямі гродзенцы разглядалі Беласток перадусім як месца, дзе можна танна закупіцца. Аказваецца, гэта вельмі спрошчаны погляд. Разам з нашымі гасцямі мы высвятляем, чым можа ўразіць Б...
12 сентября 2022
Нашыя калегі з Беластоку па просьбе рэдактароў падкасту "Жыхары мяжы" з'ездзілі ў пункт пропуску "Баброўнікі", што з польскага боку, і даведаліся, хто ж гатовы стаяць ад 5 да 20 гадзін, каб патрапіць...
26 августа 2022
Хуткі выпуск на актуальную тэму. Выбачаемся, за крыху горшую якасць запісу.З 1 ліпеня і да канца 2022 года Беларусь скасавала візы для грамадзян Польшчы. Афіцыйна - з мэтай падтрымання добрасуседскіх...
01 июля 2022
Госць першага выпуску - у мінулым самы хуткі журналіст Гродна (а сёння - Беластока), краязнаўца і папулярызатар гісторыі - Руслан Кулевіч. На свой 31-ы дзень народзінаў ён узяў ды апублікаваў на YouTu...
29 июня 2022

Чтобы пользоваться нашим сервисом, вам нужно принять пользовательское соглашение.

Мы используем файлы cookies для улучшения работы сайта. Оставаясь на нашем сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с нашей Политикой использования файлов cookie, нажмите здесь.