Выпуск 1 знаёміць нас з успамінамі ўдзельніцы археалагічнай экспедыцыі 1928 года па даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Іны Рытар.
Іна Рытар (пасля замужжа - Іна Каханоўская) – беларуская пісьменніца (псеўданім – Аляксандра Саковіч). Нарадзілася 27 снежня 1906 г. У 1921 г. маладая дзяўчына прыязджае ў Мінск, вывучае беларускую мову і гісторыю, паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пасля і працуе там выкладчыцай. Падчас вучобы сябравала з беларускімі археолагамі, каталася з імі на раскопкі ў якасці валанцёркі. Гэты досвед яна апісала ў сваіх успамінах пад назвай “Мой удзел у археалагічнай экспедыцыі”.
Крыніца: Віталь Скалабан “Саковіч Н. Мой уздзел у археалагічнай экспедыцыі”. Гістарычна-археалагічны зборнік. № 9. 1996.
Плейлист
БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА
Выпуск 2 знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка.
Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся...
Выпуск 1 знаёміць нас з успамінамі ўдзельніцы археалагічнай экспедыцыі 1928 года па даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Іны Рытар.Іна Рытар (пасля замуж...