31 декабря 2023
Кніга пра час, які лепш бы нас абмінуў: «Час пустазелля» Ганны Янкуты
0
19
Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову - як з ёй жывецца ў розных частках гэтага свету. І пра геалагічны музей - чытаючы пра яго, пачуваешся трохі выкапнем для сваіх далёкіх нашчадкаў. Ёсць там Варшава і дом ля турмы, ёсць Мінск і палісаднік з бабулінымі кветкамі. І, канечне, (нарэшце!) ёсць у кнізе Ганны Янкута месца для Гродна, для нашай любімай Гароднечкі. Пра ўсё гэта і пра многае іншае Ірына і Антон пагаварылі ў 10-м, заключным выпуску літаратурнага сезона падкаста “Гаворыць Гродна”.
Гэта кніжка пра час, які лепш бы нас абмінуў, пра перыяд гісторыі, з якім бы хацелася разыйсціся. Пра час, які няўмольна і бескампрамісна выбраў менавіта нас. “Я б хацеў прачытаць гэту кнігу гадоў так праз 25”, - адзначае Антон. Ну так, тады ўсё будзе ясна, зразумела і проста. Але каб прачытаць пра сённяшнія падзеі праз 25 гадоў, нехта мусіў сёння пра іх напісаць. І гэта зрабіла Ганна Янкута.
У яе тэкстах так шмат пазнавальнага, што часам падаецца, што глядзіш у люстэрка, а не ў кнігу. “У мяне таксама было”. “І пра гэта я ўвесь час думаю”. “Цябе таксама не адпускае? І мяне...”
Побач з назіраннямі - таямніцы пісьменніцкай кухні. Цікава чытаць, як Ганна піша паўсюль - у нататках тэлефона на пустой плошчы ў цені паспамента помніка Леніну, ці на бягу, на папяровым чэку з супермаркета. Фіксуе водбліскі штодзённасці на абрыўках часу.
Што да назвы, то Ірына і Антон прыйшлі да высновы - аўтарка зусім не легкаважыць з “пустазелля”. Бо “пустазелле” ў тэксце - гэта гіацынты з бабулінага палісадніка, тое, што звязвае з пакаленнямі продкаў, што нагадвае пра дом, што няўмольна прарастае праз трагічнасць, будзёнасць ці радасць. Бо насенне з пустазелля - гэта ежа для птушак, а перагніўшыя за зіму сцябліны - угнаенне для новых кветак.
А яшчэ “Час пустазелля” пра тое, што дом - гэта скарб. А калі дом у Гродне, то абавязкова і пра сапраўдныя ці ўяўныя скарбы нашага гістарычнага горада. Дзе шукаць гэтыя скарбы? Шлях да іх напісаны на старых камянях, на мапах пад стрэхамі даўніх камяніц, а таксама на старонках кнігі пра наш час, “Час пустазелля”.
Пакідайце водгукі і парады ў каментарах пад публікацыямі падкаста, ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні.
Напісаць аўтарам наўпрост можна ў Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» - https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Плейлист
Гаворыць Гродна
У новым выпуску падкаста "Гаворыць Гродна" Ірына і Антон успамінаюць дзе гарадзенцы адпачывалі і куды хадзілі на пачатку 2000-х гадоў.
Узгадалі слана Сурака з гродзенскага заапарка і колькі ён еў, а...
Гродна працягвае гаварыць! У другім выпуску новага сезона Ірына і Антон успомняць як мяняўся горад у 00-я гады XXI стагоддзя.
Як моладзь выратавала ад разбурэння падмуркі палаца Радзівілаў падчас рэка...
У новым сезоне падкаста «Гаворыць Гродна» Ірына Новік і Антон Шаранкевіч адпраўляюцца ў захапляльнае падарожжа па ўспамінах аб Гродне нулявых гадоў. Разам яны абмяркоўваюць забаўныя гісторыі з дзяцінс...
Пра што Ганна Янкута напісала кнігу «Час пустазелля», так адразу і не скажаш. Дакладней, цяжка вызначыць, чаго там няма. Бо ёсць і развагі пра беларускую мову - як з ёй жывецца ў розных частках гэтага...
Час гуляе ў нас, а падкаст “Гаворыць Гродна” гуляе у гродзенскія кніжкі.
Аўтар зборніка вершаў “Время играет в нас” Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў “Зялёнкі” - фестыва...
Дар’я Трайдэн - аўтарка, каторую не зблытаць ні з кім. Яна непаўторна-шчырая і крыштальна-дакладная ў апісанні пачуццяў і рэфлексій сваіх лірычных гераінь. Яе пісьмо - вельмі жаночае: пазнаванне досве...
Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць і выкрыкнуць: “А я ве...
Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым асклепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Га...
«Нёман, Каложа, Гродна – гэтыя словы паўтараюцца ў тэкстах гэтай аўтаркі бясконца» - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна”. Новы выпуск прысвечаны творчасці Дануты Бічэль-Загнетавай. Пачаць снежань...
“Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца” - кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне”. Гэта свежачок - кніга выйшл...
«Самурай» Алеся Кіркевіча – гэта зборнік апавяданняў, які Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі абмеркавалі ў трэцім эпізодзе літаратурнага сезона падкаста «Гаворыць Гродна». У ім вы даведаецеся, чым літарат...
Абмяркоўваем аповесць пра шпіёнаў, таемныя арганізацыі, сакрэтныя ваенныя даследванні і эксперыменты на людзях, музеі і гістарычныю спадчыну. Гэта твор гродзенскага краязнаўцы і даследчыка Сцяпана Сту...
Адкрывае кніжны сезон падкаста “Гаворыць Гродна” кніга аднаго з вядоўцаў Яўгена Аснарэўскага “Трыкутнік караля”.У гэтай гістарычна-фантастычнай аповесці горад - не проста месца дзеяння. Ён таксама - к...
Настя влюбилась в Гродно через учителя истории и сама вошла в историю города — зажгла улицы через культуру фаершоу, а культуру города растормошила через Биг Мини Фест.
Сегодня мы говорим о городе чер...
Даша давно и безпамятно влюбилась в танец. Она призналась, что ей проще выражать себя через движения в пространстве, а перед записью подкаста она даже волновалась, как получится произнести словами, а...
Наш гость — Виктор Шалкевич. А это значит, что в сегодняшнем выпуске будут незабываемые истории «за польским часам», которые он собирал, в своё время слушая умудреных жизнью гродненцев.
И, кстати, ок...
Живая легенда и настоящая гродненская мистификация — Евгений Асноревский — вот кто сегодня в гостях у «Говорит Гродно»! Любители истории до сих пор не знают, кто же скрывается под этим псевдонимом и п...
Сегодня в гостях у «говорит Гродно» историк, которого заслуженно называют классным. По крайней мере те ученики, у которых он на самом деле классный руководитель. Александр Перегудов — магистр истории,...
Представляете, до этого выпуска все гости нашего подкаста — мужчины! Ну разве это дело? Сегодня у нас в гостях Светлана Словик, которая разузнала самые-самые интересности о женщинах Гродно. И не какие...
Видели на улицах Гродно высокого, бородатого мужчину в странных ветхих одеяниях, да ещё и с фонарём в руках? А мы с ним записали подкаст! Это Миша, знатный гродненский экскурсовод. И он нам рассказал...
Знаете ли вы, где в Гродно пьяный угол? А почему он так называется? А когда закрыли последнюю «Уралочку»? А когда ещё наливали в столовой университета? А легенду про бар с трубой из пивзавода? А кого...
Может ли так быть, что трушный гродненец Лёша Шота признался в любви Бресту в подкасте «Говорит Гродно»? Права ли Ира, что он эдакий гродненский сноб? И что там за история про очень выгодную голубиную...
Если бы мы хотели назвать выпуск позагадочней, вышло бы как-то так: «Куры гриль или лестница любви в Эполет-музей». Почему? Ответ ищите в самом выпуске!В первом эпизоде подкаста «Говорит Гродно» Андре...